Арганізацыйнае развіццё Музея Вольнай Беларусі

Пры падтрымцы ArtPower Belarus у межах Трэка 1 «Арганізацыйнае развіццё» Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве рэалізаваў, накіраваны на ўмацаванне арганізацыйнай устойлівасці, развіццё стратэгічнага планавання і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва.

Музей Вольнай Беларусі займаецца зборам, захаваннем і прэзентацыяй артэфактаў, звязаных з гісторыяй дэмакратычнага руху ў Беларусі. Адначасова ён працуе як культурна-адукацыйная пляцоўка, арганізуе выставы і публічныя мерапрыемствы, спрыяе захаванню гістарычнай памяці і прадстаўляе беларускую культуру ў міжнароднай прасторы.

Дзякуючы гранту ArtPower Belarus каманда музея пераглядае і актуалізуе сваю місію, распрацоўвае стратэгічныя напрамкі далейшага развіцця, умацоўвае арганізацыйны і фінансавы патэнцыял, а таксама пашырае партнёрскія сувязі ў Польшчы і за яе межамі.

Важнай часткай праекта стала даследаванне аўдыторыі музея, якое дапаможа лепш зразумець патрэбы, інтарэсы і чаканні цяперашніх і патэнцыйных наведвальнікаў. Атрыманыя вынікі будуць выкарыстаны для ўдасканалення музейнай дзейнасці і планавання будучых праграм.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам