Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін паразважаў для праекту Reform.news “На пяць гадоў старэйшыя” пра тое, як змянілася беларускае грамадства і культура пасля 2020-га года.
Пяць мінулых гадоў сталі для Сяргея Будкіна, Беларускай Рады культуры і ўсёй беларускай нацыі палётам праз зону турбулентнасці — з нечаканымі паваротамі, выпрабаваннямі і адкрыццямі. Гэта час, калі плануеш максімум на некалькі месяцаў наперад, але штодня шукаеш у сабе сілы ісці далей.
«Чым болей людзей будуць укладаць сваіх хвілін у беларускую справу, тым болей жыццяздольнай і дасягальнай будзе Краіна нашай мары», — падкрэсліў кіраўнік Беларускай Рады культуры.
Падзеі 2020-га далі ўсім адчуванне ўзлёту і свабоды, якое нельга забыць, нават калі на шляху трапляюцца “паветраныя яміны”. Шмат хто працягвае гэты палёт, бо яго канчатковая кропка — свабодная і незалежная Радзіма.
«Няма такой сілы, якая бы здолела спыніць гэты палёт, бо мы стагоддзямі гартаваныя і заўжды выжывалі і праносілі праз выпрабаванні сваю годнасць, культуру і мову», — перакананы Сяргей Будкін. Ён звярнуў увагу, што каманда Беларускай рады культуры штодня робіць свой унёсак. Канкрэтыку можна ўбачыць у нашых справаздачах.
Беларуская культура застаецца каштоўным скарбам, які цікавы і патрэбны свету. Наш выклік — захоўваць яго, развіваць і перадаваць наступным пакаленням, закладаючы кожны свой дзень у падмурак будучай Беларусі.
Цалкам прачытаць тэкст пра падзеі і надзеі за 5 гадоў можна тут.