Архіў вакансій

Беларуская Рада культуры абвяшчае набор на вакансію файндрайзера/кі

Беларуская Рада культуры абвяшчае набор на вакансію файндрайзера/кі

Арыенціровачны тэрмін пачатку выканання задання: лістапад – снежань 2024 г

Тып кантракту: частковая занятасць (5 месяцаў, 25% занятасці)

Месца працы: Літва ці Польшча

Абавязкі:

  • Арганізацыя базы індывідуальных донараў, пастаянны маніторынг новых праграм;
  • Вядзенне спісу патрэбаў і прыярытэтаў арганізацыі;
  • Напісанне заявак на конкурсы;
  • Распрацоўка ідэй новых кампаній збору сродкаў;
  • Шчыльная праца з аддзелам PR і арганізацыйнай групай;
  • Камунікацыя з донарамі і спонсарамі;
  • Вядзенне рэгулярнай статыстычнай справаздачнасці ў Excel, пры патрэбе — афармленне вынікаў працы ў PowerPoint.

 

Неабходныя навыкі і досвед:

  • Свабоднае валоданне беларускай мовай і добрае валоданне англійскай мовай;
  • Адпаведны досвед працы ў якасці менеджара ў справе абслугоўвання кліентаў (B2C), маркетынгу/продажах, індывідуальным зборы сродкаў, кіраванні праектамі;
  • Добрыя навыкі вядзення перамоваў, камунікабельнасць;
  • Адказнасць, пунктуальнасць, ініцыятыўнасць;
  • Досвед працы з прыватнымі кліентамі, донарамі.

Калі ласка, даcылайце заяўкі (CV і кароткі ліст пра зацікаўленасць) на электронную пошту: info@byculture.org

Мы таксама будзем удзячныя за пісьмовыя рэкамендацыі ад мінулых працадаўцаў або кантакты асобаў, якія могуць вас накіраваць. Усе пытанні адносна аб’явы можна накіроўваць на электронны адрас: info@byculture.org

 

Дэдлайн: 5 снежня 2024 г.

 

Таксама паглядзіце

Навокал здараюцца інфармацыйныя штормы. Але маленькі караблік “Кніжны Магістрат” спрабуе абмінуць іх і вырасці да саліднага міжатлантычнага лайнера. У гэтай супольнасці ёсць …

У межах першага кола праграмы ArtPower Belarus на Трэк 1. Арганізацыйнае развіццё паступіла 37 заявак ад культурніцкіх арганізацый і ініцыятываў з Беларусі …