Frame 514 (1)

Падведзены папярэднія вынікі другога кола па трэку 2 праграмы ArtPower Belarus

Праграма ArtPower Belarus завяршыла прыём заявак на другое кола Трэка 2. Творчыя праекты. 

Усяго на конкурс было пададзена 132 заяўкі: 74 у фармаце MINI-грантаў і 58 у фармаце MIDI-грантаў. Агульная сума запытанага фінансавання склала каля 2,8 мільёна еўра. Гэта выразны сігнал, што ў культурніцкім полі цяпер шмат ініцыятыў, якім патрэбна падтрымка, каб рэалізаваць ідэі, развіваць каманды і даводзіць праекты да больш паспяховых вынікаў.

Што адбываецца цяпер

Пасля завяршэння прыёму ўсе заяўкі прайшлі этап праверкі на адпаведнасць крытэрам праграмы. На дадзены момант яны ўжо скіраваныя на незалежную экспертную ацэнку.

Вынікі другога кола Трэка 2 будуць абвешчаныя ў сакавіку 2026 года.

Важна! У межах гэтага кола будуць падтрыманыя праекты ад заяўнікаў, якія яшчэ не рэалізоўваюць іншыя праекты ў межах бягучай эдыцыі ArtPower Belarus, у адпаведнасці з умовамі праграмы.

Каманда праграмы адзначае, што ў параўнанні з папярэднім этапам якасць заявак істотна ўзрасла:

«Мы бачым больш дакладна сфармуляваныя ідэі, лепшую аргументацыю і больш рэалістычныя бюджэты. Спадзяемся, што на гэта ў тым ліку паўплывала адукацыйная праграма ArtPower Belarus, а таксама інфасесіі і воркшопы, прысвечаныя Трэку 2. Удзельнікі лепш разумеюць логіку конкурсу і крытэрыі ацэнкі, і гэта непасрэдна адбіваецца на якасці пададзеных праектаў».

Што далей

Наступныя колы па Трэку 1 (Арганізацыйнае развіццё) і Трэку 2 (Творчыя праекты) будуць абвешчаныя вясной 2026 года.

Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах застаецца адкрытым, а заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове. З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.

Каманда ArtPower Belarus заклікае заяўнікаў працягваць карыстацца адукацыйнымі матэрыяламі праграмы, запытваць і ўлічваць зваротную сувязь ад экспертаў і рыхтавацца да наступных конкурсных колаў.

З пытаннямі можна звяртацца на: info@artpowergrants.org

Таксама паглядзіце

Тры месяцы таму, у пачатку лютага 2026 года, Беларуская Рада культуры аб’явіла збор на падтрымку беларускага даследчыка і грамадскага дзеяча Юрася Юркевіча. …

Праграма ArtPower Belarus абвяшчае старт новага конкурснага кола па Трэку 2. Творчыя праекты. Падача заявак адкрываецца 8 мая 2026 года і будзе …