Што нас натхняе

Альбом “Краіна доўгай белай хмары” гурта Ulis, 1990 г.

Аблокі і хмары на карцінах Фердынанда Рушчыца.

Франчэска Альбанэзэ, Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні становішча з правамі чалавека на палестынскіх тэрыторыях, акупаваных з 1967 года.

www.imdb.com/title/tt2626090/?ref_=mv_close

“Ноўбл” – кінастужка Стывена Брэдлі пра Крысціну Ноўбл, абаронцу правоў дзяцей і пісьменніцу. Заснаваная на рэальных падзеях.

Песня “Мая краіна” гурта “Новае Неба”,1996 г.

я прашу цябе, едзь адсюль, я прашу, бяжы!
хоць адну душу ад пякельнае ночы выратуй!
гэта нашы, вер, ля дарогі стаяць крыжы,
гэта нам з табой свежы дол сярод пустак вырыты.

я прашу цябе, едзь, ратуйся, бяжы адсюль!
тут гадамі раскашавалі чужынцы-злодзеі,
апаганьвалі наш пачэсны пасад, пакуль
мы спявалі, спадзяваліся, карагодзілі…

я прашу, не раздумвай, не азірайся, едзь!
я не маю сіл глядзець, як мы не вынырваем,
як жывое нішчым, сцяўшыся пад павець,
як мы забываем, што такое быць шчырымі.

я прашу, зберажы чалавека ў сабе, з’язджай!
я ўжо не выдужваю гэты боль, не выплакваю…
тут самота, страх, немата, бедната і жаль
усё цягнуць і цягнуць народ мой вякоў клаакаю.

а пасля, калі вернуцца голас, любоў і слых,
калі зможам задыхаць нанова ў сусветным вэрхале,
тады ўстань, я прашу, ідзі і сведчы — пра тых,
што насуперак слабасці гэтых радкоў не з’ехалі.

«я прашу цябе, едзь адсюль, я прашу, бяжы!»
Насты Кудасавай

Верш Насты Кудасавай “я прашу цябе, едзь адсюль, я прашу, бяжы!..”

AquA(l)formings by Robertina Šebjanič, Sofia Crespo, Feileacan McCormick 
photo by Nejc Ketis/Kino Šiška 


Праект/інсталяцыя AquA(l)formings Роберціны Шэб’яніч, Сафіі Крэспа і Файлекана МакКорміка. Фота Нэйца Кэціса / Кіна Шышка

Песні ірландскага гурта Fontaines D.C

pantone-color-chip-18-0322-tcx 1

Балотны колер хакі.

 

“Песня пра балота” гурта TonqiXod, 2017 г.

Песня Ag кабарэ-бэнда “Серебряная свадьба”.

www.imdb.com/title/tt27367464/

Kneecap – фільм Рычарда Пепіята пра Kneecap, ірландскае хіп-хоп трыа з Белфаста, Паўночная Ірландыя.

Альбом Hanadriel амерыканскай спявачкі Hana

Уладзімір Караткевіч. Ладдзя роспачы

Навэла Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”.

Вуркатанне коціка.

“Да канца свету” – фільм рэжысёра Віма Вендэрса, 1991 г.

“Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча

Раман “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча.

Sēd uz sliekšņa pasaciņa (“На мой ганак села казка”) – анімацыйны фільм Розэ Ст’ебра, 1987 г.

“Па-за садовым плотам” – анімацыйны міні-серыял Патрыка Макхэйла, 2014 г.

Верш Віталя Рыжкова “Анклаў” у аўтарскім выкананні.

Таксама паглядзіце

1 кастрычніка 2020 года, у час жорсткіх рэпрэсій у Беларусі мы паставілі сабе мэту: аб’яднаць высілкі і стварыць умовы для развіцця незалежнай …

У Гданьскай ваяводскай і гарадской публічнай бібліятэцы (Wojewódzka i Miejska Biblioteka Publiczna w Gdańsku) цяпер можна знайсці яшчэ больш беларускіх кніг. Беларуская …